рыда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыдаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Жанчына не дагаварыла: моцныя рыданні задушылі яе голас. Якімовіч. Скупыя рыданні маці — яна ўжо выплакала ўсе вочы — на хвіліну сціхалі. Лынькоў.
рыда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Моцна плакаць, усхліпваць, залівацца слязамі. Арына не гаварыла нічога. Толькі рыдала, горка, уголас, па-жаночы. Мележ. Слёзы засцілаюць святло, і .. [Вера], тулячы твар у Нініны грудзі, пачынае рыдаць... Мікуліч.
рыдва́н, ‑а, м.
Уст. Вялікая дарожная карэта.
ры́дзель, ‑для, м.
Абл. Драўляная лапата, акаваная па краях жалезам. — Што, што? — Падняўся з лаўкі рыжабароды чалавек у паношанай .. спяцоўцы з рыдлем у руках. Корбан.
рыдлёвачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыдлёўкі, звязаны з выкарыстаннем рыдлёўкі. Рыдлёвачныя работы.
рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе. М. Стральцоў. Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют. Гілевіч.
рыдыкю́ль, ‑я, м.
Уст. Жаночая невялікая сумачка. Адна з .. [машыністак] адчыніла рыдыкюль і дастала адтуль цукерак. Бядуля.