рэгалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Спец. Верхні рыхлы слой грунту Месяца.
[Ад грэч. rhēgos — пакрывала і lithos — камень.]
рэга́лія, ‑і, ж.
1. звычайна мн. (рэга́ліі, ‑ій). Прадмет, які з’яўляецца знакам манархічнай улады (карона, скіпетр і інш.). Царскія рэгаліі. Княжацкія рэгаліі.
2. звычайна мн. (рэга́ліі, ‑ій). Знакі ўзнагароды, ордэны, медалі. У пішы на ўвесь рост, у батфортах, з крыжамі і рэгаліямі на грудзях, з аголенай шпагай у руцэ стаяла аграмадная скульптура Суворава. Алешка.
3. Гіст. У феадальнай Еўропе — манапольнае права каралёў, буйных феадалаў на атрыманне пэўных даходаў (судовыя штрафы, пошліны, распрацоўка, эксплуатацыя зямных нетраў і пад.).
[Ад лац. regalis — царскі.]
рэга́та, ‑ы, ДМ ‑гаце, ж.
Буйное спаборніцтва на вёсельных, парусных або маторных суднах.
[Іт. regata.]
рэ́гбі, нескл., н.
Спартыўная камандная гульня з мячом авальнай формы; разнавіднасць футболу.
[Англ. rugby.]
рэгбі́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэгбі. Рэгбійны чэмпіянат. // Які прызначаны, служыць для гульні ў рэгбі. Рэгбійнае поле.
рэгбі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэгбіста.
рэгенера́т, ‑у, М ‑раце, м.
Спец. Выкарыстаны матэрыял, у якога адноўлены тыя ці іншыя яго першапачатковыя ўласцівасці.
[Ад лац. regeneratus — адроджаны.]
рэгенера́тар, ‑а, м.
Спец. Цеплаабменны апарат для рэгенерацыі цяпла, які выкарыстоўваецца пераважна для падагравання паветра або газу ў мартэнаўскіх, доменных і інш. печах, кацельных устаноўках, паравых і газавых турбінах.
рэгенера́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да рэгенерату, прызначаны для атрымання рэгенерату. Рэгенератны завод. Рэгенератны цэх.