рэ́жучы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незак. цяпер. ад рэзаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, якім можна рэзаць што‑н.; прызначаны для рэзання. Рэжучы інструмент.
3. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які выклікае адчуванне рэзі. Рэжучы боль.
4. Дзеепрысл. незак. ад рэзаць.
рэжы́м, ‑у, м.
1. Дзяржаўны лад. Царска-паліцэйскі рэжым. □ [Чалавек:] — Цяпер, брат, парадак не той будзе, не стары рэжым... Галавач.
2. Дакладна ўстаноўлены распарадак жыцця, працы, адпачынку і пад. Рэжым дня школьніка. Санаторны рэжым. Пасцельны рэжым хворага.
3. Сістэма правіл, неабходных для дасягнення пэўнай мэты. Рэжым эканоміі.
4. Умовы існавання, работы чаго‑н. [Прафесар] намаляваў яркую карціну велізарнага значэння лясоў для клімату, рэжыму рэк. Гавеман.
[Фр. régime.]
рэжы́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэжыму. Рэжымны распарадак дня.
рэжысёр, ‑а, м.
Мастацкі кіраўнік, пастаноўшчык спектакля або кінафільма. Гэты Цімошка быў тут адначасова і арганізатарам, і рэжысёрам, і выканаўцам самых адказных роляў. Краўчанка. На канферэнцыі прысутнічалі супрацоўнікі Міністэрства культуры БССР, рэжысёры, артысты, мастакі. «ЛіМ».
[Фр. régisseur.]
рэжысёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэжысёра. Рэжысёрская работа. □ [Рая] засаромелася ад гэтых слоў, але ўбачыла, што іншыя выканаўцы прынялі іх як зусім звычайнае рэжысёрскае тлумачэнне. Шамякін.
рэжысёрстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Разм. Працаваць рэжысёрам.
рэжысі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Кіраваць пастаноўкай спектакля, кінафільма, весці рэжысёрскую работу. Рэжысіраваць п’есу.
рэжысу́ра, ‑ы, ж.
1. Работа, дзейнасць рэжысёра. Заняцца рэжысурай.
2. Кіраўніцтва пастаноўкай (спектакля, фільма). П’еса ў другой рэжысуры.
3. зб. Кіраўнікі пастаноўкі, рэжысёры. Рашэнне рэжысуры.