Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэй,

У выразе: весці рэй гл. весці.

рэйд 1, ‑а, М ‑дзе, м.

Месца стаянкі суднаў на якары каля берага. У порт Дзіксан мы не заходзілі, таму што наш карабель меў у запасе і ваду, і паліва, і прадукты. Мы сталі на рэйдзе. Бяганская. Не стаіць ён [карабель] на рэйдзе пры гавані, Хоць наперадзе шторм або шквал, А заўжды ў кругасветным ён плаванні Сярод рыфаў падводных і скал. Аўрамчык.

[Гал. rede.]

рэйд 2, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Пранікненне войск, звычайна конніцы або партызанскіх атрадаў, у глыб варожай тэрыторыі з якой‑н. баявой мэтай. Хутка танкі прарваліся ў варожы тыл. Гэта быў першы глыбокі рэйд у баявым жыцці Шутава. Мележ.

2. Нечаканая рэвізія, праверка, якая праводзіцца групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацыя. Асталося зусім мала часу да канца перапынку, а трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Якасць. Вось чаго будзе дамагацца камсамольская брыгада ад рудніка. Мікуліч.

[Англ. raid.]

рэйдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) рэйд ​2 (у 1 знач.). Рэйдаваць з атрадам.

рэйдаві́к, ‑а, м.

Удзельнік рэйду ​2. Дзяўчаты перакладваюць у прыполе клубкі і папраўляюць хусткі. Рэйдавікі прысядаюць да іх. Скрыган.

рэ́йдавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэйда ​1. Рэйдавы прычал. Рэйдавыя агні.

рэ́йдавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэйду ​2, прызначаны для яго. Рэйдавая група. Рэйдавая брыгада.

рэ́йдэр, ‑а, м.

Ваенны карабель, які мае заданне самастойна весці баявыя аперацыі, галоўным чынам знішчаць варожыя судны.

рэ́йка, ‑і, ДМ рэйцы; Р мн. рэек; ж.

1. Вузкі стальны брус, які замацоўваецца на шпалах (у два рады) для руху паяздоў, ваганетак і пад. У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі. Колас. Па рэйках тых бягуць цягнікі. Лынькоў. Павольна стукаюць на рэйках колы цягніка. Ставер.

2. Вузкая і тонкая драўляная дошка ці брусок. Мы прыладзілі да.. [карты] тоненькія рэйкі, старанна яе падклейвалі. Даніленка.

3. Драўляны брусок з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады і пад. Вадамерная рэйка. Снегамерная рэйка.

рэ́йкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рэйкі (у 1 знач.). Рэйкавы стык. // Прызначаны для рэек. Рэйкавая сталь. // Зроблены з рэек. Рэйкавая дарога.

2. Які мае адносіны да рэйкі (у 2 знач.), складаецца з рэек. Рэйкавы паркет. Рэйкавы каркас.

•••

Рэйкавая вайна гл. вайна.

рэйкапрака́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для вырабу рэек пры дапамозе пракаткі. Рэйкапракатны стан.

2. у знач. наз. рэйкапрака́тная, ‑ай, ж. Цэх, майстэрня для вырабу, пракаткі рэек.

рэйкапрака́тчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае рэйкапракатны стан; спецыяліст па пракатцы рэек.