Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэвака́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Адкліканне дыпламатычнага прадстаўніка ці ўпаўнаважанай асобы дзяржавай ці арганізацыяй, якая пасылала іх.

2. Адмена перш дадзенага распараджэння, даручэння.

3. Прапанова таго, хто выдаў чэк, ануляваць яго.

[Ад лац. revocatio — адазванне.]

рэвакцына́цыя, ‑і, ж.

Спец. Паўторная вакцынацыя.

рэвальва́цыя, ‑і, ж.

Афіцыяльнае павышэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або фактычнае павышэнне яе валютнага курсу.

[Ад лац. re — зноў і valere — каштаваць.]

рэвальве́р, ‑а, м.

Ручная агнястрэльная наразная зброя з рухомым барабанным магазінам. Раз’юшаны камендант выхапіў рэвальвер, стрэліў два разы. Колас.

[Ад лац. revolver.]

рэвальве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рэвальвера. Рэвальверны стрэл. Рэвальверная кабура.

2. Спец. Які можа рухацца.

•••

Рэвальверны станок гл. станок.

рэвальве́ршчык, ‑а, м.

Токар, які працуе на рэвальверным станку.

рэвальве́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да рэвальвершчык.

рэвальві́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) рэвальвацыю. Рэвальвіраваць японскую іену.

рэвалюцы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэвалюцыйнага. Рэвалюцыйнасць рабочага класа. Рэвалюцыйнасць паэзіі. □ І рэвалюцыя апраўдала таксама нашу, сацыял-дэмакратычную работу, апраўдала нашу надзею і веру ў ісцінную рэвалюцыйнасць пралетарыяту. Ленін.

рэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рэвалюцыі, звязаны з ёю. Рэвалюцыйнае свята. Рэвалюцыйныя песні. Рэвалюцыйны сцяг. // Які стаіць на баку рэвалюцыі, прасякнуты духам рэвалюцыі, яе ідэямі. Рэвалюцыйны клас. Рэвалюцыйны пісьменнік. // Накіраваны на ажыццяўленне рэвалюцыі. Рэвалюцыйная барацьба. Рэвалюцыйны рух. // Устаноўлены рэвалюцыяй, у выніку рэвалюцыі. Рэвалюцыйная дыктатура рабочага класа. Рэвалюцыйны ўрад.

2. Які ўносіць карэнныя змены, пераўтварэнні ў якую‑н. галіну (навуку, тэхніку, мастацтва). Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў тэхніцы.