Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэле́, нескл., н.

Аўтаматычны прыбор, што замыкае або размыкае электрычны ланцуг пры пэўных умовах, на якія гэты прыбор павінен рэагаваць.

[Фр. relais.]

рэле́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэле. Рэлейны цэх. Рэлейная апаратура.

рэлігі́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэлігійнага; вера ў бога. Цельшынцы не вызначаліся асаблівай набожнасцю і рэлігійнасцю, але царкоўныя абрады спраўлялі. Пшыркоў.

рэлігі́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае сувязь з рэлігіяй, з верай у бога. Рэлігійны абрад. Рэлігійнае свята.

2. Які верыць у бога, набожны. Рэлігійны чалавек.

рэлі́гія, ‑і, ж.

Адна з форм грамадскай свядомасці — сукупнасць містычных уяўленняў, якія грунтуюцца на веры ў звышнатуральныя сілы і істоты (багоў, духаў).

[Лац. religio.]

рэлі́квія, ‑і, ж.

1. Прадмет рэлігійнага пакланення, які, паводле ўяўленняў веруючых, мае цудадзейную сілу.

2. Прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць аб мінулым. З маленькаю латкай і локцем працёртым Вісіць у кутку на цвіку гімнасцёрка — Мая франтавая рэліквія. Панчанка.

[Ад лац. reliquiae (мн.) — астаткі, астанкі.]

рэлі́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Рэч, арганізм або з’ява, якія засталіся як перажыты ад старажытных эпох.

[Ад лац. relictus — пакінуты.]

рэлі́ктавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэлікта; які з’яўляецца рэліктам. Рэліктавая расліна.

рэлі́н, ‑у, м.

Гумавы ліставы або рулонны двухслаёвы матэрыял для пакрыцця падлогі; заменнік лінолеуму.

рэлье́ф, ‑у, м.

1. Будова зямной паверхні. Рэльеф Беларусі. Гарысты рэльеф. □ Павел мог пайсці ўлева, мог павярнуць направа. Ён выбраў раўнінны рэльеф, які цягнуўся кіламетраў на трыста. Шыцік.

2. Выпуклы адбітак, малюнак на плоскасці; выпукласць. Сцены храма ўпрыгожаны рэльефамі. «Полымя».