рэвака́цыя, ‑і,
1. Адкліканне дыпламатычнага прадстаўніка ці ўпаўнаважанай асобы дзяржавай ці арганізацыяй, якая пасылала іх.
2. Адмена перш дадзенага распараджэння, даручэння.
3. Прапанова таго, хто выдаў чэк, ануляваць яго.
[Ад лац. revocatio — адазванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)