разахво́ціць, ‑ахвочу, ‑ахвоціш, ‑ахвоціць; зак., каго-што.
Разм.
1. Разбудзіць у кім‑н. мацнейшую ахвоту рабіць што‑н. Прысеў цвыркун на прыпечку, Зайграў цвыркун у скрыпачку. Смыкам водзіць ён з-за вуха, Разахвоціў нават муху. Не сцярпела муха тая І ўжо ножкай выбівае. Хведаровіч.
2. Прымусіць страціць ахвоту, жаданне рабіць што‑н. Разахвоціць ісці ў кіно.
разахво́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разахвоціць.
2. у знач. прым. У якога з’явілася моцная ахвота рабіць што‑н. Прахожыя з пашанай расступіліся, а разахвочаныя хлопцы позіркамі пыталіся ў публікі — «Ну, што яшчэ. Толькі паддавай нам!..» Карпюк.
разахво́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да разахвоціцца.
разахво́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разахвоціць.
раза́хкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць многа і доўга ахкаць.
разачха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць моцна і доўга чхаць.
разбаві́цель, ‑ю, м.
Спец. Вадкасць, якая ўводзіцца ў састаў лаку або фарбы, каб атрымаць раствор пэўнай канцэнтрацыі.
разба́віцца, ‑віцца; зак.
Разм. Стаць радчэйшым, слабейшым ад дабаўкі вады або іншай вадкасці.
разба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.
Дабавіўшы вады або іншай вадкасці, зрабіць радзейшым, менш насычаным. Разбавіць спірт вадой. Разбавіць крупнік малаком. □ — Вось засталася ад малебну вада. Я пераліла яе ў бутэлечку, а цяпер, бачыце, мы разбавілі яе, і людзі бяруць свянцоную ваду. Колас. // Змяніць тэмпературу вады або іншай вадкасці, даліўшы больш або менш цёплай. [Гаспадыня] дастала з печы два чыгуны гарачай вады, разбавіла халоднай, прынесенай са студні. Навуменка.
разбагаце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў багатым, разбагацеў. Людзі ідуць у наймы да разбагацелых майстроў, бяруць у арэнду інструменты. Алексютовіч.