ра́та, ‑ы, ДМ раце, ж.
Разм. Адна з частак агульнай платы, доўгу і пад. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка. — Толькі за «Родныя з’явы» атрымаў сотню рублёў. У дзве ці ў тры раты... Лужанін.
[Лац.]
ратава́льнік, ‑а, м.
Той, хто ратуе або выратаваў каго‑н.
ратава́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ратавання, выратавання каго‑, чаго‑н. Ратавальны круг. Ратавальныя сродкі. □ — Хутчэй ратавальную лодку! — пачуўся ўсхваляваны голас. Лынькоў.
ратава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ратаваць.
ратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
Пазбаўляцца ад якой‑н. небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчыся. Думка пра тое, што па ім страляюць, .. ускалыхнула [Андрэйку] і прымусіла ратавацца ад небяспекі. Кавалёў. У гэтым вадзяным зарасніку хавалася рыба, адпачывала пасля жыравання ці проста ратавалася ад сваіх заклятых ворагаў, шчупакоў і акунёў. Колас. // Хавацца, засцерагацца ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Ратавацца ад гарачыні.
ратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Пазбаўляць ад якой‑н. небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчы. Ратаваць жыццё. □ [Жанчына] працягнула дзіця. — Людзі добрыя! Дарагія мае!.. Ратуйце дзіця!.. Вазьміце сына майго. Яны гоняцца за намі... Шамякін. [Зіна:] — Я прашу падняць шклянкі за таго, з кім мы білі акупантаў... Хто нас ратаваў харчамі ў блакаду. Грамовіч. // Хаваць, засцерагаць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Ратаваць сена ад дажджу. □ Ад гарачыні не ратуе нават лес — ён стаіць узбоч дарогі, бы нежывы, цёмны, змораны, вялы. Сачанка.
•••
Няхай бог ратуе гл. бог.
рата́й, ‑я, м.
Уст. Араты. На сонцы пабліскваюць рэйкі. І хоць бы дзе след чалавечы. Нідзе ні ратая, ні жнейкі. Колас.
рата́йскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да ратая, уласцівы яму. Ратайская хата. Ратайская сіла.
рата́нг, ‑а, м.
Ліянападобная трапічная пальма.
[Малайск. rotan.]
ратані́я, ‑і, ж.
Кустовая расліна сямейства бабовых, у каранях якой маецца дубільная кіслата.