рас...,
Ужываецца замест «раз...» перад глухімі зычнымі, напрыклад:
рас...,
Ужываецца замест «раз...» перад глухімі зычнымі, напрыклад:
ра́са 1, ‑ы,
1. Група людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца некаторымі спадчыннымі асаблівасцямі: будовай цела, формай валасоў, пігментацыяй скуры, валасоў, вачэй і пад.
2. У заалогіі і батаніцы — сукупнасць індывідуумаў ўнутры арэала, віда або падвіда, якія вылучаюцца агульнымі біялагічнымі асаблівасцямі і звязаны агульным паходжаннем і раёнам распаўсюджання.
•••
[Фр. race.]
ра́са 2, ‑ы,
Верхняе доўгае адзенне праваслаўнага духавенства, сшытае ў талію, з шырокімі рукавамі.
раса́, ‑ы́;
Вадзяныя кроплі, якія збіраюцца на паверхні раслін і розных наземных прадметаў вечарам, ноччу і раніцай пры паніжэнні тэмпературы ў цёплую пару года.
•••
ра́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да расы 1.
раса́да, ‑ы,
Маладыя расліны, вырашчаныя ў парніках або на спецыяльных градках для перасадкі іх на ўчасткі ў агародзе, на полі.
расадасаджа́лка, ‑і,
Машына для пасадкі расады агародніны і кармавых культур.
раса́днік, ‑а,
1. Спецыяльная скрынка з зямлёй для вырошчвання расады.
2. Месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны, расаду.
раса́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да расады.
расазна́ўства, ‑а,
Раздзел антрапалогіі, які вывучае чалавечыя расы.
расама́ха, ‑і,
Драпежная млекакормячая жывёла сямейства куніц з доўгім грубым футрам бурай афарбоўкі.
расама́хавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да расамахі.