рапа́, ‑ы, ж.
Спец. Вада салёных азёр, марскіх заліваў з высокай канцэнтрацыяй солей (выкарыстоўваецца ў лячэбных мэтах).
рапа́к, ‑а, м.
Таросістае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой асобную льдзіну, што вертыкальна або з нахілам вылучаецца на ледзяной паверхні. Чуўся гул снягоў Хінгана, Прыуральскі шум лясоў, Пах садоў Аджарыстана, Рух паўночных рапакоў. Броўка.
рапарава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рапараваць.
рапарава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рапараваць.
рапарава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да рапараваць.
рапарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Разм. Папраўляць, рамантаваць. Рапараваць абутак. □ Павэлак Крутаножка быў у падпавеці, .. трымаў у руках сталяр спі аловак — рапараваў развалкі. Баранавых.
рапара́цыя, ‑і, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. рапараваць.
ра́парт, ‑у, М ‑рце, м.
Пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым‑н. вышэйшай інстанцыі, начальству. Кірыла Арлоўскі не вытрымаў і напісаў рапарт свайму начальству, каб яго паслалі ў варожы тыл. Паслядовіч. Прыняўшы рапарт дзяжурнага, Свірын павёў хлопчыка да сябе ў кабінет. Пальчэўскі. // Урачыстае паведамленне на сходзе або ў друку аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў. Рапарт аб датэрміновым заканчэнне сяўбы. □ «Выканана партыі заданне» — Словы найярчэйшыя з усіх, Іх заўжды чытаем з хваляваннем У святочных рапартах сваіх. Танк.
[Фр. rapport.]
рапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
Прадставіць (прадстаўляць) рапарт, далажыць (дакладваць) вышэйшай інстанцыі, начальству аб чым‑н. [Даніла] падыходзіць да Скібы і рапартуе: «Таварыш камісар! Партызанскі атрад баявую задачу выканаў». Крапіва. // Даваць справаздачу аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.
рапарці́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Кароткая пісьмовая справаздача.