рапарт, ‑у, М ‑рце, м.

Пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым‑н. вышэйшай інстанцыі, начальству. Кірыла Арлоўскі не вытрымаў і напісаў рапарт свайму начальству, каб яго паслалі ў варожы тыл. Паслядовіч. Прыняўшы рапарт дзяжурнага, Свірын павёў хлопчыка да сябе ў кабінет. Пальчэўскі. // Урачыстае паведамленне на сходзе або ў друку аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў. Рапарт аб датэрміновым заканчэнне сяўбы. ▪ «Выканана партыі заданне» — Словы найярчэйшыя з усіх, Іх заўжды чытаем з хваляваннем У святочных рапартах сваіх. Танк.

[Фр. rapport.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)