Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рафінава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для рафінавання. Рафінавальная печ.

рафінава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па рафінаванню.

рафінава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да рафінавальшчык.

рафінава́насць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць рафінаванага (у 3 знач.). Рафінаванасць густаў.

рафінава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. рафінаваць.

рафінава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад рафінаваць.

2. у знач. прым. Спец. Ачышчаны. Рафінаваны алей.

3. перан.; у знач. прым. Кніжн. Удасканалены, вытанчаны. Рафінаваны густ. □ Гэта быў час [пасля рэвалюцыі 1905 г.], калі .. у літаратуры спрабавалі даць нейкі сінтэз самага грубага натуралізму з рафінаваным дэкадэнцтвам. Клімковіч.

рафінава́цца, ‑нуецца; зак. і незак.

1. Ачысціцца (ачышцацца) ад прымесей. Цукар рафінуецца.

2. толькі незак. Зал. да рафінаваць.

рафінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Ачысціць (ачышчаць) ад прымесей. Рафінаваць медзь.

2. Апрацоўкай ператварыць (ператвараць) у рафінад. Рафінаваць цукар.

[Ад фр. raffiner.]

рафіна́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Ачышчаны цукар у кавалках рознай формы.

[Фр. raffinade.]

рафіна́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рафінаду; прызначаны для яго прыгатавання. Рафінадны завод. Рафінадны прэс, // перан. Падобны на рафінад. Сонца ўсё свеціць і свеціць, лёгкія аблачынкі ляжаць на даляглядзе, неба блекла-сіняе; шарэюць, праменяцца .. вострым, рафінадным нейкім святлом камяністыя сопкі. М. Стральцоў.