Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мандраго́ра, ‑ы, ж.

Паўднёвая травяністая расліна, карэнішча якой нагадвае чалавечую фігуру; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

[Грэч. mandragoras.]

мандраго́равы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мандрагоры. Мандрагоравы корань.

мандры́л, ‑а, м.

Вялікая малпа сямейства павіянаў.

[Ісп. mandril.]

мане́ж, ‑а, м.

1. Павее або абгароджанае месца для верхавой язды.

2. Арэна цырка.

3. Памяшканне або месца для коннага прывода малатарні, ваўначоскі і пад. Бірыла ішоў .. у манеж, дзе ўпрагаліся ў малатарню коні. Чорны. Каля гумна на манежы хадзілі наўкруга дзве пары коней, а ў сярэдзіне раўла малатарня. Лобан.

4. Невялікая пераносная загарадка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.

[Фр. manège.]

мане́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да манежа. На манежнай пляцоўцы ганялі на кордзе коней. Караткевіч.

мане́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Разм. Манернічаць, крыўляцца.

мане́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго.

1. Спец. Аб’язджаць (каня) на правілах манежнай язды.

2. перан. Разм. Мучыць, таміць.

манеке́н, ‑а, м.

1. Чалавечая фігура, лялька з дрэва або іншага матэрыялу, якая служыць для паказу адзення. // Фігура ў выглядзе чалавечага тулава для прымеркі і паказу адзення.

2. Спец. Драўляная фігура чалавека з рухомымі рукамі і нагамі, якой карыстаюцца мастакі для зарысоўкі розных поз чалавека.

[Фр. mannequin ад фламандскага manekin — чалавек.]

манеке́ншчык, ‑а, м.

Той, хто дэманструе на сабе адзенне новых фасонаў.

манеке́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да манекеншчык.