Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разле́гчыся, ‑лягуся, ‑ляжашся, ‑ляжацца; пр. разлёгся, ‑ляглася, ‑лося і ‑леглася; заг. разляжся; зак.

Разм.

1. Легчы, свабодна раскінуўшыся, выцягнуўшыся. Сярод гушчарніку пушчы, каля палаючага вогнішча, разлеглася ўся каманда паўстанцаў. Нікановіч. Зіну знайшоў Валодзя, шапнуў бадзёрае: — Зараз пераб’ём фашысту сон, маленькі перапалох устроім, а то разлёгся тут у нас, як дома. Ваданосаў.

2. перан. Заняць вялікую прастору; раскінуцца. Ад Курыльскіх сопак і наўсцяж да Гродна неабдымнай сушай край разлёгся родны. А. Вольскі. Глядзі, вунь зацвітаюць ільны: возера мяккага блакітнага колеру разляглося на даляглядзе. Гамолка. Разляглася вёска Хатамі ў рад. Іверс.

3. Раздацца, далёка пракаціцца. Па лесе разлёгся вясёлы смех. Шчарбатаў. [Толік] .. паставіў касу, утыркнуўшы яе касавільнам у зямлю, узяў у руку мянташку. Жах! Жах! Жах! — звонка разлеглася рэха на поплаве. Капыловіч.

разле́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разляжацца.

разле́злы, ‑ая, ‑ае.

1. Які падраўся, пранасіўся, распоўзся (пра адзенне, тканіну і пад.). Разлезлы мех. Разлезлыя валёнкі. □ Потым [Іван] павольна пакрочыў, [пакідаючы] ў снезе разлезлымі, перавязанымі дротам ботамі няўклюдныя сляды. Навуменка. Зразумела, меў бы Шурка іншае адзенне, каб змяніць гэты разлезлы .. балахон, усё было б проста. Мехаў.

2. Вельмі прамоклы, размоклы. Міця Царыкаў ганяў камбайн па разлезлай гразі двара, а Кавалёва з Паньковым прыслухоўваліся да рытмічнага гулу матора. Дуброўскі. Машыну трэсла і кідала на разлезлых ад апошніх дажджоў ускраінных вулках, пакуль не ўз’ехалі на цэнтральную вуліцу. Хадкевіч. // Раскіслы. Салёны разлезлы агурок.

3. Разм. Які страціў фігуру, празмерна растаўсцеўшы; распоўзлы. Павязаная хусткай галава з насунутай на вушы пілоткай робіць немца падобным на старую разлезлую бабу. Навуменка.

разле́зціся, ‑лезецца; пр. разлезся, ‑лезлася; зак.

Разм. Распасціся на часткі, разваліцца, звычайна намокшы, прамокшы. [Газета] размокла і разлеглася. Шматкі яе пачапляліся за вядро і папрыліпалі. Мурашка. Хацеў памыць .. [кашулю], але яна Разлезлася ў руках яго шматкамі. З. Астапенка. [Юзік] падумаў, што ў Зосі таксама палатаныя чаравікі, зараз зусім разлезуцца. Крапіва.

разленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.

Стаць зусім лянівым, страціць ахвоту працаваць. Я сабе рос у.. [бацькі] за плячыма, на вечарынкі, як дарослы, хадзіў і разленаваўся да кніжкі. Грамовіч. «Як добра тут, як спакойна... — лена падумала .. [Рога]. — Але ж трэба ўставаць, так жа зусім разлянуешся». Лынькоў.

разле́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разляпіць.

разле́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разляпіцца.

2. Зал. да разлепліваць.

разле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разляпіць.

разлёт, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разлятацца ​1 (у 1 знач.) — разляціцца (у 1 знач.). // Контур, абрысы чаго‑н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў. Разлёт броваў.

2. Палёт, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім налётам, рухам. З разлёту .. [вятры] білі ў стромкі бераг, выстрыгалі барханы. Ракітны. З разлёту .. [танк] зрабіў круты круг. Мележ.

разлётацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць лётаць часта, не спыняючыся; разлятацца ​2. Самалёты разлёталіся — гудуць і гудуць.