разлезціся, ‑лезецца; пр. разлезся, ‑лезлася; зак.

Разм. Распасціся на часткі, разваліцца, звычайна намокшы, прамокшы. [Газета] размокла і разлеглася. Шматкі яе пачапляліся за вядро і папрыліпалі. Мурашка. Хацеў памыць .. [кашулю], але яна Разлезлася ў руках яго шматкамі. З. Астапенка. [Юзік] падумаў, што ў Зосі таксама палатаныя чаравікі, зараз зусім разлезуцца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)