Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

серпападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд сярпа. Серпападобныя крылы. Серпападобныя струкі фасолі.

серпента́рый, ‑я, м.

Запаведнік, у якім утрымліваюць ядавітых змей і забіраюць ад іх яд.

серпенці́н, ‑у, м.

Паласаты мінерал белага, зялёнага і іншых колераў з разнастайнымі адценнямі. Правая рука з каменным бранзалетам з серпенціну адкінута. Караткевіч.

[Ад лац. serpens — змяя.]

серпенці́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да серпенціну; зроблены з серпенціну.

серсо́, нескл., н.

Гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідаюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама прылады для гэтай гульні (абручы і палачкі). Гуляць у серсо. Купіць серсо.

[Фр. cerceau.]

сертыфіка́т, ‑у, М ‑каце, м.

1. Пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржавы. // Назва аблігацый спецыяльных дзяржаўных пазык.

2. У знешнім гандлі — дакумент са звесткамі пра асартымент, колькасць, якасць тавару.

3. У сельскай гаспадарцы — дакумент на гатунковасць і якасць насення.

4. Кніжн. Пісьмовае пасведчанне аб чым‑н.

[Ад лац. certificatus — засведчаны.]

се́рум, ‑у, м.

Спец. Сываратка лімфы ці крыві.

[Лац. serum.]

серы́йна, прысл.

Серыямі. Выпускаць серыйна.

серы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць серыйнага. Серыйнасць выпуску дэталей.

серы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вырабу чаго‑н. серыямі па пэўнаму стандарту. Серыйны выпуск навейшых тэлевізараў. // Які вырабляецца серыямі па пэўнаму ўзору. Серыйныя машыны.