Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

культуры́ст, ‑а, М ‑спе, м.

Той, хто займаецца культурызмам.

культфо́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Грашовы фонд, прызначаны на культурна-асветныя патрэбы.

культывава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. культываваць (у 2, 3 знач.).

культывава́цца, ‑тывуецца; незак.

Зал. да культываваць.

культывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; незак., што.

1. Апрацоўваць культыватарам. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак.

2. Разводзіць, вырошчваць (расліны, злакі).

3. Развіваць, удасканальваць што‑н. якім‑н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго‑н. Казкі прасякнуты ідэяй грамадскага служэння, яны выхоўваюць у дзяцей пачуццё праўды і справядлівасці, культывуюць працавітасць, калектывізм, сціпласць. У. Калеснік.

[Ад фр. cultiver.]

культыва́тар, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая прылада для рыхлення ўзаранай глебы, міжрадковай апрацоўкі пасеваў, знішчэння пустазелля і пад. Прапашны культыватар. Навясны культыватар.

[Фр. cultivateur.]

культыва́цыя, ‑і, ж.

Апрацоўка глебы культыватарам.

ку́ля, ‑і, ж.

1. Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў. Бранябойная куля. Трасіруючая куля. □ І нада мной і над табой Гула шрапнель, свісталі кулі. Астрэйка. // Уст. Зямны шар. Зямная куля.

2. у знач. прысл. ку́ляй. Імкліва, хутка (вылеціць, скаціцца і пад.).

•••

Заліваць кулі гл. заліваць.

Пусціць (сабе) кулю ў лоб гл. пусціць.

кулябя́ка, ‑і, ДМ ‑бяцы, ж.

Прадаўгаваты вялікі пірог, начынены рыбай, мясам і пад.

кулявы́ 1, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да кулі. Кулявая стральба. // Утвораны куляй. Кулявое раненне.

кулявы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да куля ​1. Кулявая салома.