Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэзарганізава́цца, ‑зуецца; зак.

Прыйсці ў стан дэзарганізацыі.

дэзарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

Выклікаць дэзарганізацыю каго‑, чаго‑н., унесці беспарадак, замяшанне ў што‑н. Дэзарганізаваць работу. Дэзарганізаваць ворага.

дэзарганіза́тар, ‑а, м.

Той, хто дэзарганізуе, уносіць дэзарганізацыю. — Дэзарганізатар! Загоніш у трубу ўсю змену, — моцна сказаў Анатоль Парфенавіч, крутануўся і пайшоў у канторку майстроў. Мыслівец.

дэзарганіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэзарганізатара. Дэзарганізатарскія дзеянні.

дэзарганіза́тарства, ‑а, н.

Дэзарганізатарскія паводзіны, дзеянні. Тут адмахнуцца нельга: хто не навучыўся спыняць канчаткова дэзарганізатарства, той не прыгодны ў арганізатары. А без арганізацыі рабочы клас — нішто. Ленін.

дэзарганіза́цыя, ‑і, ж.

Разлад арганізаванасці, парушэнне парадку, нармальнай дзейнасці каго‑, чаго‑н. Дэзарганізацыя вытворчасці. Уносіць дэзарганізацыю ў работу. □ Атрутная хлусня арганізатараў контррэвалюцыі, разлічаная на дэзарганізацыю салдацкіх мас, .. выклікала рэзкі адпор з боку бальшавіцкіх газет і партыйных арганізацый. «Полымя».

[Фр. désorganisation.]

дэзарганізо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дэзарганізавацца.

2. Зал. да дэзарганізоўваць.

дэзарганізо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дэзарганізаваць.

дэзарыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

1. Страціць (страчваць) правільную арыентацыю, правільнае ўяўленне аб часе і прасторы.

2. толькі незак. Зал. да дэзарыентаваць.

дэзарыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Няправільна арыентаваць, увесці (уводзіць) у зман. Дэзарыентаваць праціўніка.