Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манго́л,

гл. манголы.

манголаве́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і манголазнавец.

манголазна́вец, ‑наўца, м.

Спецыяліст у галіне манголазнаўства.

манголазна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць мову, пісьменнасць, культуру і гісторыю манголаў.

манго́лка,

гл. манголы.

манго́лы, ‑аў; адз. мангол, ‑а, м.; манголка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. манголкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Мангольскай Народнай Рэспублікі і Унутранай Манголіі.

манго́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Манголіі, манголаў. Мангольскія плямёны. Мангольская мова. // Уласцівы манголам, такі, як у манголаў. Мангольскі тып твару. □ У пытанні Бялькевіча прабілася іронія; у вузкіх мангольскіх вачах тлеў прыхаваны смяшок. Савіцкі.

мангу́ст, ‑а, М ‑сце, м. і мангу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Невялікая драпежная жывёліна трапічных краін, некаторыя віды якой знішчаюць ядавітых змей.

[Фр. mangouste.]

мандалі́на, ‑ы, ж.

Музычны шчыпковы інструмент з чатырма парамі струн, на якім іграюць медыятарам.

[Іт. mandolino памянш. ад mandola.]

мандаліні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на мандаліне.