Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

макро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да макроты.

макро́цце, ‑я, н.

1. Тое, што і макрата.

2. зб. Разм. Пра што‑н. мокрае, набраклае вадой. Цётка Арына як не крыкнула на мяне: — Скідай гэтае макроцце ды на печ! Сабаленка.

макры́ца, ‑ы, ж.

1. Невялікая ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах.

2. Аднагадовае пустазелле сямейства гваздзіковых з паўзучым сцяблом і дробнымі белымі кветачкамі, якое расце ў сырых месцах. Мігай .. папраставаў па зарослых лебядою і макрыцаю даўніх, яшчэ даваенных градах на сваё селішча. Сачанка.

макрэ́дзь, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і макрата. Ужо стаялі на дварэ халодныя восеньскія дні, з дажджамі, з макрэддзю. Лынькоў.

макрэ́левы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да макрэлі.

2. у знач. наз. макрэ́левыя, ‑ых. Сямейства марскіх драпежных рыб.

макрэ́ль, ‑і, ж.

Тое, што і скумбрыя.

[Гал. makrell.]

макрэ́ц, ‑раца, м.

Мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы.

макрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца мокрым, вільготным. Дождж усё капаў і капаў рэдкімі кроплямі, ад якіх макрэў твар. Быкаў. Пад нагамі ў двары макрэла жоўтае лісце з яблыні. Чорны.

макрэ́ча, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і макрата. [Дождж] нарабіў столькі макрэчы, што здавалася, вадою набрыняла нават жалеза на дахах. Васілёнак. Пасля сумнага туману і .. макрэчы сёння зноў паказалася сонца. С. Александровіч.

максі́м, ‑а, м.

Станковы кулямёт асобай канструкцыі. Ззаду за намі ідуць кулямётчыкі і па бруку ляскочуць жалезныя колы «максімаў». Галавач.

[Англ. maxim ад імя амерыканскага вынаходніка-інжынера Хайрэма Максіма.]