Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лі́ты, ‑ая, ‑ае.

Выраблены ліццём, адліты з плаўкага рэчыва. Літыя вырабы. Літая сталь.

лі́тыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да літыю, уласцівы яму.

лі́тый, ‑ю, м.

Хімічны элемент, мяккі, вельмі лёгкі шчолачны метал серабрыста-белага колеру, які выкарыстоўваецца пераважна ў ядзернай энергетыцы.

[Ад грэч. lithios — каменны.]

літыя́, ‑і, ж.

Спец.

1. Кароткае царкоўнае богаслужэнне.

2. Абрад у хрысціянстве, адпяванне нябожчыка.

[Ад грэч. lité — просьба, маленне.]