Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ліквіда́тарства, ‑а, н.

Рэакцыйная меншавіцкая плынь у РСДРП (1908–1912 гг.), якая імкнулася да ліквідацыі рэвалюцыйнай нелегальнай партыі пралетарыяту і адмаўляла неабходнасць рэвалюцыйнай барацьбы.

ліквідацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліквідацыі (у 1 знач.). Ліквідацыйная камісія.

ліквіда́цыя, ‑і, ж.

1. Спыненне дзейнасці (прадпрыемства, установы і пад.). Ліквідацыя трэста.

2. Спыненне існавання каго‑, чаго‑н. Ліквідацыя недахопаў. Ліквідацыя кулацтва як класа. □ Капітана Сяргея Чарнышова раніла ў апошні дзень ліквідацыі Сталінградскай груп[оў]кі. Шамякін.

[Н.-лац. liquidation.]

лікві́днасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць ліквіднага.

лікві́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы. Ліквідныя сродкі.

[Ад лац. liquidus — рэдкі, цякучы.]

лікёр, ‑у, м.

Салодкі моцны спіртны напітак. Люба вярнулася з бутэлькай вішнёвага лікёру — лепшае, што знайшлося ў краме. Шамякін.

[Фр. liqueur]

лікёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лікёру, звязаны з яго вытворчасцю, продажам. Лікёрныя прадпрыемствы. // Прыгатаваны з лікёрам. Лікёрная начынка. // Прызначаны для лікёру. Лікёрныя чаркі.

лікпу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

Пункт па ліквідацыі непісьменнасці; лікбез (у 2 знач.).

лі́ктар, ‑а, м.

У Старажытныя Рыме — член ганаровай стражы вышэйшай адміністрацыі, які насіў пучок розгаў і сякеру як сімвал улады і пакарання.

[Лад. lictor.]

ліктро́с, ‑а, м.

Спец. Мяккая вяроўка, якой абшываюць краі парусоў.

[Гал. lijk-tros.]