Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

культу́рна-бытавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да культуры быту. Культурна-бытавое абслугоўванне. Культурна-бытавое будаўніцтва.

культу́рна-ма́савы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з абслугоўваннем культурных патрэбнасцей мас. Культурна-масавыя мерапрыемствы. Культурна-масавая работа.

культу́рнік, ‑а, м.

Прыхільнік культурніцтва.

культу́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да культурніцтва, уласцівы яму. Культурніцкія погляды. Культурніцкія патрабаванні.

культу́рніцтва, ‑а, н.

Напрамак сярод буржуазнай інтэлігенцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі, прыхільнікі якога падмянялі сапраўдную барацьбу за інтарэсы народа толькі асветніцкай дзейнасцю.

культу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да культуры (у 1, 2 і 3 знач.). Культурныя сувязі паміж народамі. Культурны ўзровень насельніцтва.

2. Які стаіць на высокім узроўні культуры. Культурнае асяроддзе. Культурная гаспадарка. // Які мае пэўныя навыкі паводзін у грамадстве. Культурны чалавек. Культурны чытач.

3. Тое, што і культурна-асветны. Весці культурную работу.

4. Які разводзіцца, вырошчваецца (пра расліны); проціл. дзікі, дзікарослы. Культурныя ягады. Культурныя віды злакавых раслін. // Які апрацоўваецца (пра глебу, зямлю). Культурны луг.

•••

Культурны слой зямлі гл. слой.

культуртрэ́гер, ‑а, м.

Іран. Пра імперыяліста-каланізатара, які эксплуатуе народы заняволеных краін пад выглядам пашырэння культуры.

[Ням. Kulturträger.]

культуртрэ́герскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да культуртрэгера.

культуртрэ́герства, ‑а, н.

Спосаб дзеяння, паводзіны культуртрэгера.

культуры́зм, ‑у, м.

Сістэма фізічных практыкаванняў (пераважна сілавых), якія павінны садзейнічаць фарміраванню прыгожай фігуры і паставы; занятак такімі практыкаваннямі.