Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

недурны́, ‑ая, ‑ое.

Даволі разумны. Недурны чалавек.

недысерта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які не адпавядае патрабаванням, недастатковы для напісаныя дысертацыі. Недысертабельная тэма.

недысцыплінава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць недысцыплінаванага; недысцыплінаваныя паводзіны. Праяўленне недысцыплінаванасці.

недысцыплінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які парушае парадак, не захоўвае дысцыпліны. Курсантам.. [Ласкавец] быў недысцыплінавапым — атрымаў не адно спагнанне. Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Недысцыплінаваныя паводзіны.

нежада́нне, ‑я, н.

Адсутнасць жадання; ухіленне ад чаго‑н. [Леснічыха] чамусьці гаварыла неахвотна. І ў гэтым нежаданні расказваць пра сябе Язэп адчуваў нейкую таямніцу. Асіпенка.

нежада́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і непажаданы. Выразу.. твару Сяргей не мог заўважыць, аднак па тону Післяковых слоў здагадаўся, што гэтая сустрэча для яго нежаданая. Сіўцоў.

нежана́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае жонкі, не знаходзіцца ў шлюбе. За сталом у падлоўчага сядзеў памочнік начальніка раз’езда, пан Сухавараў, нежанаты, яшчэ малады хлопец, адзеты ў парадны мундзір. Колас.

2. у знач. наз. нежана́ты, ‑ага, м. Нежанаты мужчына; халасцяк.

нежывы́, ‑ая, ‑ое.

1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы. Пасярэдзіне [лодкі] стаяла закопчанае вядро, у якім пад аерам у вадзе ляжала некалькі ўжо нежывых рыбак — ці то верхаводак, ці то плотак. Чыгрынаў.

2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету; неарганічны. Нежывая прырода.

3. Пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі, вялы; такі, як у мёртвага. Калі Іліко падышоў, хлопец павольна павярнуў галаву і глянуў на яго. Але і цяпер погляд ягоны заставаўся нежывым. Самуйлёнак. Ногі дрыжалі, слабелі, рабіліся нейкія нежывыя, і .. [Косця] баяўся, каб хаця не ўпасці. Адамчык. // Ненатуральны. У нежывой позе сваёй стаялі над уваходам.. [у касцёл] барэльефныя постаці акамянелых біскупаў. Чорны.

4. перан. Які не дзейнічае, не працуе. Колькі ты ні ідзеш — Сустракаеш пажары, Віснуць здані кругом Нежывых каміноў. Броўка.

5. перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.). Даволі часта ў бок шашы — то справа, то злева — узляталі белыя ракеты і паволі згасалі, разліваючы трапяткое, нежывое святло. Лынькоў. Леапольд Гушка стаяў перад хатаю на дварэ.. у нежывым месячным святле. Чорны.

нежылы́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, у якім не жывуць. Ля.. пераезду [чыгункі] дзве будкі, але адна даўно нежылая. Навуменка. // Уласцівы для памяшкання, у якім не жывуць. Нежылы выгляд хаты.

2. Не прыстасаваны для жылля. Нежылая будыніна.

нежыццёвасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нежыццёвага.