нежанаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае жонкі, не знаходзіцца ў шлюбе. За сталом у падлоўчага сядзеў памочнік начальніка раз’езда, пан Сухавараў, нежанаты, яшчэ малады хлопец, адзеты ў парадны мундзір. Колас.

2. у знач. наз. нежанаты, ‑ага, м. Нежанаты мужчына; халасцяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)