нелагі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нелагічнага. Нелагічнасць вывадаў.
нелагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які супярэчыць логіцы, пазбаўлены логікі. Нелагічнае заключэнне. // Непаслядоўны, супярэчны ў сваіх думках, паводзінах і пад.
нелады́, ‑оў; адз. няма.
Разм.
1. Непаразуменні паміж кім‑н.; сваркі. — А ці чулі вы, панічыку, што Курульчука перамяшчаюць ад нас? — Перамяшчаюць? — спытаў Лабановіч. — Чаму ж яго перамяшчаюць? — Нелады ў іх з дарожным майстрам, — растлумачыла старожка. Колас. І пачаліся ў сям’і нелады. Жонкі братоў сварацца, адна адну заядаюць, — рады няма. Такая пайшла між імі калатня, што і мужыкі нічога зрабіць не могуць. Якімовіч.
2. Няўдачы. [Мая:] Доўга штось яго чакаем. Час дамоўлены мінае, Чуе сэрца нелады. [Тамара:] У таемным гэтым краі Недалёка да бяды. А. Александровіч. // Непаладкі. Не лёгка расправіцца з прарывамі, бо не ўсе цэхі механізаваны. У адным цэху нелады, а тармозіцца работа ў іншых цэхах... Чорны.
нелапы́, ‑а́я, ‑о́е.
Абл. Немалы. Дзве зялёныя пляшкі і нелапы пакуначак у ружовай анучцы занялі яго рукі. Гартны.
нелая́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нелаяльнага; нелаяльныя адносіны да каго‑н.
нелая́льны, ‑ая, ‑ае.
Які парушае прынятыя палажэнні, законы і пад. Нелаяльныя паводзіны.
нелега́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан нелегальнага.
нелега́льны, ‑ая, ‑ае.
Не дазволены законам; падпольны. Нелегальны гурток. Нелегальны часопіс. □ Нам стала цесна ў рамках нашай першапачатковай нелегальнай сувязі, яна ўжо тармазіла рух наперад. Казлоў. Неўзабаве і сама Цётка вымушана была перайсці на нелегальнае становішча. Клімковіч.