Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «новы» (не старадаўні), напрыклад: неалагізм, неакласіцызм, неадарвінісцкі.

[Ад грэч. neos — новы.]

неабавязко́ва,

1. Прысл. да неабавязковы.

2. безас. у знач. вык. Не з’яўляецца неабходным. Усім прысутнічаць неабавязкова. □ Ішла нядзеля — выхадны дзень, і неабавязкова .. [Станіславу] ісці ранічкай на работу. Сабаленка.

неабавязко́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабавязковага.

неабавязко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не з’яўляецца абавязковым, неабходным. Неабавязковы вывад. // Які не падлягае абавязковаму вывучэнню. Неабавязковы прадмет. Неабавязковы курс.

неабарача́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабарачальнага. Неабарачальнасць рэакцыі.

неабарача́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не можа развівацца ў адваротным кірунку. Неабарачальныя працэсы.

неаба́члівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабачлівага.

неаба́члівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзейнічае неразважліва, не думае аб выніках. Аўтар часам бывае неабачлівы, калі.. раптам адмаўляецца ад катэгарычнасці ранейшых сцвярджэнняў. «Полымя». // Пазбаўлены абачлівасці; неасцярожны, неабдуманы. Неабачлівы ўчынак. □ Лёгка было аступіцца, паляцець у бездань. Але нешта ўсё-такі ўтрымала хлопца ад неабачлівага кроку. Сабаленка.

2. Няўважлівы, нячулы. Неабачлівыя адносіны.

неабве́ржнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабвержнага.

неабве́ржны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які немагчыма абвергнуць; бясспрэчны. Неабвержныя факты пераканаўча сведчаць аб тым, што ў нас сапраўды шырока прыцягнуты жанчыны да кіравання дзяржавай. Лушчыцкі. Тэзісы абароны былі няўмольныя і неабвержныя. Машара. Наш час — суровая і неабвержная рэальнасць. Савіцкі.