неабачлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзейнічае неразважліва, не думае аб выніках. Аўтар часам бывае неабачлівы, калі.. раптам адмаўляецца ад катэгарычнасці ранейшых сцвярджэнняў. «Полымя». // Пазбаўлены абачлівасці; неасцярожны, неабдуманы. Неабачлівы ўчынак. ▪ Лёгка было аступіцца, паляцець у бездань. Але нешта ўсё-такі ўтрымала хлопца ад неабачлівага кроку. Сабаленка.

2. Няўважлівы, нячулы. Неабачлівыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)