ненаве́дванне, ‑я, н.
Няяўка куды‑н. Ненаведванне заняткаў.
ненаві́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго-што.
Адчуваць нянавісць да каго‑, чаго‑н. Вотчыма Макар ненавідзіць. Стараецца нават не сустракацца з ім. Асіпенка. — Вучы ты дзяцей так, каб яны ўжо з маленства ненавідзелі вайну і тых, хто яе жадае. Шамякін. Больш за ўсё на свеце.. [Арлоўскі] ненавідзеў верхаглядства, пустую балбатню. Паслядовіч.
ненаві́дны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Ненавісны. — Вон! — закрычала.. [Аміля]. — Вы абое мне ненавідныя. Чорны. [Соцкі] штоночы п’яны ўваходзіў у камеру, абводзячы ўсіх ненавідным позіркам, выбіраў ахвяру. Мележ.
ненаві́снік, ‑а, м.
Чалавек, які ненавідзіць каго‑, што‑н.
ненаві́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ненавісніка, ненавісніцтва; які выражае нянавісць. Ненавісніцкі характар.
ненаві́сніцтва, ‑а, н.
Адносіны, поўныя нянавісці да каго‑, чаго‑н.
ненаві́сны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае нянавісць, агіду. Крыўдна было думаць, што дарагія твайму сэрцу мясціны ўжо топча жалезны бот ненавіснага акупанта. Паслядовіч. Шапацеў ненавісны халодны дождж. Васілеўская. // Які выражае нянавісць, поўны нянавісці. «А-а, праклятая!» — Аксіння бліснула на Акульку ненавісным позіркам і спынілася. Ракітны.
ненавуко́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць ненавуковага.
ненавуко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які супярэчыць навуцы, не адпавядае навуковаму ўзроўню. Ненавуковая тэорыя.