негаваркі́, ‑ая, ‑ое.
1. Не схільны ўступаць у размовы; маўклівы. Міхась, якога Леанід ведаў як негаваркога хлопца, на гэты раз расказваў пра сябе ахвотна. Шахавец. Негаваркія былі людзі ў гэты дзень. Лынькоў.
2. Які ўхіляецца ад размоў з людзьмі; замкнуты. Сцяпан захварэў на глыбокі зацяжны сум. Мая заставала яго дома ўнураным у кнігу і негаваркім. Дуброўскі.
негада́ны, ‑ая, ‑ае.
Нечаканы, неспадзяваны; непрадбачаны. Негаданы госць. □ — Паэзіі тут .. не абярэшся! — падхватвае Лабановіч. — Новыя мясціны, новыя людзі, негаданыя прыгоды падарожжа, начлег дзе-небудзь на ўлонні прыроды, касцёр, цёмнае неба і ясныя зоры... Колас.
не́гадзь, ‑і, ж.
Абл. Непагадзь. Касцы могуць касіць і ў негадзь, у дождж яшчэ лепш косіцца. Сабаленка.
негаманкі́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Негаваркі, маўклівы. Негаманкі, спакойны Чапылоў іншы раз падыдзе да Кастуся, агледзіць яго работу. Прокша. // Які не робіць шуму; ціхі. Налева ад грудка — у засені старых негаманкіх хвой — могілкі. Васілевіч.
негара́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае высокай тэмпературы, не стварае гарачыні. Негарачы чай. □ Негарачае восеньскае сонца залівала пакой святлом. Самуйлёнак.
2. Халаднаваты, памяркоўна цёплы. Негарачае лета.
негармані́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць негарманічнага; адсутнасць гармоніі.
негармані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які пазбаўлены гармоніі; несуразмерны. Негарманічная мелодыя. Негарманічнае развіццё.
негару́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць негаручага; няздольнасць да загарання.
негару́чы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не можа загарэцца, згарэць. Негаручыя тканіны.
негасі́мы, ‑ая, ‑ае.
Які ніколі не гасне. Негасімы агонь.