не́кага, некаму, некага, некім, не аб кім; займ.
1. адмоўны (ужываецца ў безас. сказах з інф. у ролі галоўнага слова). Няма нікога, каб... Некаму расказаць навіну. Некім перадаць падарунак. □ І некага ёй выпраўляці, І некага ёй сустракаці, Адно — галасіць засталося. Панчанка.
2. неазначальны ў Р (ад займ. «нехта»). Кагосьці. Тут некага не хапае.
не́калі 1, безас. у знач. вык.
Няма калі, бракуе часу. Некалі сумаваць за работай. Барадулін. — Хутчэй, дачушка, а то мне некалі. Васілевіч. — Некалі мне цяпер ні сварыцца, ні мірыцца, — адказала [Волька] непрыязна, суха. — Працы хапае і дома, і ў калгасе... Ваданосаў.
•••
Некалі (няма калі) дыхнуць — надта заняты, перагружаны работай.
не́калі 2, прысл.
1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым. Кіраваўся Мікола да таго дома, дзе некалі сустракаўся з сакратаром абкома. Новікаў. Гэта быў стары, пашарпаны, некалі пафарбаваны ў бела-блакітны колер маршрутны маленькі аўтобус. Ракітны. Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе. Якімовіч.
2. Калі-небудзь у будучым. Маці расказвае ўсё, што толькі ведае пра горад, у якім і сажа была ўсяго разы са тры; расказвае і ніколі не забудзе абнадзеіць: — Вось і ты некалі вырасцеш і паедзеш у горад. Сачанка.
не́калішні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які быў калісьці раней, у мінулым; былы. — Некалішні Мінск быў звычайны губернскі горад... Васілевіч. За горадам яны пайшлі не па шасэ, а па сцежцы.. ў хвойнік побач з пасёлкам, які ў некалішнія часы быў месцам гулянак гарадской і пасялковай моладзі. Галавач.
не́калькі, ‑іх, ліч. неазначальна-кольк.
Некаторая, няпэўная, невялікая колькасць. Тут [у лесе] было некалькі дзесяткаў сялян з сем’ямі. Лынькоў.
некампетэ́нтнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць некампетэнтнага; недасведчанасць у чым‑н.
некампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае дастатковых ведаў у галіне чаго‑н.; недасведчаны ў чым‑н. Некампетэнтны чалавек. // Які сведчыць аб адсутнасці дастатковых ведаў; негрунтоўны. Некампетэнтны водзыў.
некампле́кт, ‑а, М ‑кце, м.
Адсутнасць камплекта, няпоўны камплект. Некамплект падручнікаў.
некампле́ктнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан некамплектнага; адсутнасць камплекта.
некампле́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які не ўтварае поўнага камплекта; які вырабляецца ў няпэўным камплекце. Некамплектная прадукцыя.
некандыцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не адпавядае кандыцыі, якасцям, норме, стандарту. Некандыцыйнае насенне.