Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суднахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Даступны для суднаходства, прызначаны для суднаходства. Суднаходны канал. □ Прыпяць — самы вялікі прыток Дняпра, самая вялікая і самая суднаходная рака Беларусі. В. Вольскі.

суднахо́дства, ‑а, н.

Рух па водных шляхах розных відаў транспарту: суднаў, паромаў, тэхнічнага і дапаможнага флоту.

су́днік, ‑а, м.

Шафа для пасуды. [Грасыльда] больш нічога не сказала, адышлася з лыжкай да судніка і забразгала пасудай. Пташнікаў. Надвечар, падаіўшы карову, Арына стала ўпарадкоўваць малако. Заліла глячкі, схавала ў суднік пад замок. Масарэнка.

су́дны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да суда, да вядзення судовых спраў.

•••

Судны дзень гл. дзень.

Судны час гл. час.

судовамедыцы́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да судовай медыцыны. Судовамедыцынская экспертыза.

судо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да суда. Судовыя органы. Судовы прыгавор. Судовы выканаўца. □ І раптам пачуўся гучны голас: — Устаць! Суд ідзе! Гэта выгукнуў судовы прыстаў. Колас. // Які падлягае нагляду, распараджэнню суда. Усе ўжо ведалі, што да судовай адказнасці прыцягваюць прараба Нядаўняга. Дадзіёмаў. Зрэшты, не паспеў Максім Танк выйсці на волю, як на яго завялі новую судовую справу. Бугаёў.

2. Які мае адносіны да судаводства. Судовы працэс. Судовы разбор. Судовыя выдаткі. // У складзе назваў рада дысцыпліну якія адыгрываюць дапаможную ролю пры судзе і следстве. Судовая медыцына. Судовая хімія.

•••

Спаборны судовы працэс гл. працэс.

Судовы выканаўца гл. выканаўца.

судо́к, ‑дка, м.

1. Невялікая міска з ручкай (для страў, подлівак і пад.).

2. Прыбор з невялікімі пасудзінамі (для перцу, гарчыцы і пад.).

3. толькі мн. (судкі́, ‑оў). Набор каструль, якія злучаюцца ручкай асобай канструкцыі. У двух судках яна прынесла танкістам ваду .. Судкі былі маленькія, літры па тры кожны. Беразняк. Усе яны неслі пакункі, судкі, вёдры. Новікаў.

су́ды, ‑аў; адз. няма.

Абл. Два вядры (звычайна з вадой). Была .. [бабка], як казюлька, аднак жа цяжкія суды вады спраўна насіла — за квартал, за два, а то і далей ад крыніцы. Гарэцкі. [Барашкін] напіўся проста з крынічкі, прыгадваючы, як Людміла разыграла яго, потым зачэрпнуў поўныя суды і амаль бегма кінуўся назад да хаты. Савіцкі.