судок, ‑дка, м.

1. Невялікая міска з ручкай (для страў, подлівак і пад.).

2. Прыбор з невялікімі пасудзінамі (для перцу, гарчыцы і пад.).

3. толькі мн. (судкі, ‑оў). Набор каструль, якія злучаюцца ручкай асобай канструкцыі. У двух судках яна прынесла танкістам ваду .. Судкі былі маленькія, літры па тры кожны. Беразняк. Усе яны неслі пакункі, судкі, вёдры. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)