Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разапха́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разапхаць.

разапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пхаючы, размясціць па розных месцах — пра ўсё, многае. Разапхаць рэчы па кутках.

2. Разм. Набіваючы чым‑н., прымусіць раздацца; разбіць.

разапхну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разапхнуць.

разапхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Пхнуўшы, прымусіць даць дарогу, прыбраць з дарогі. Мне захацелася разапхнуць агароджу і хутчэй вывесці адгэтуль старога Палянскага. Пташнікаў.

разара́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разараць ​1.

разара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разарыцца.

2. Зал. да разараць ​2.

разара́ць 1, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

Аручы, раскінуць (плугам зямлю). Разараўшы шэсць баразён, па дзве на выбіральшчыка, выпраг [Андрэй] з плуга каня і закурыў. Чарнышэвіч.

разара́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разарыць.

разарва́насць, ‑і, ж.

Адсутнасць сувязі паміж кім‑, чым‑н.; адсутнасць цэласнасці, раз’яднанасць. Разарванасць тэрыторыі пашырэння якой‑н. з’явы. □ Так у супярэчлівых адносінах да працы праяўляецца разарванасць псіхікі чалавека буржуазнага ладу. У. Калеснік.

разарва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разарваць.

2. у знач. прым. Парваны, разадраны. Разарваны мех. □ — Толькі вось разлупіў... — Федзя павярнуўся да хлопцаў спінай, паказваючы разарваныя ніжэй пояса штаны. Ваданосаў. І цені белых вадзяных лілей на дне става былі, як заўсёды, чамусьці не круглыя, а нагадвалі разарваныя пальмавыя лісты. Караткевіч. // Пашкоджаны выбухам. Варожы танк нерухома застыў з разарванымі гусеніцамі. Гурскі.

3. у знач. прым. Адрывачны, пазбаўлены сувязі, цэласнасці. Разарваныя фразы.

разарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Раздзяліцца на часткі ад рыўка, рэзкага руху. Цыгарка ў .. [Машы] разарвалася, і махорка высыпалася на зямлю. Шамякін. І вось металічны канат, які павінен абавязкова разарвацца, калі па ім пройдуць ролікі нагружанай скрыні, узнят на мачту. Даніленка. // Дарвацца ў адным або некалькіх месцах. Кашуля разарвалася.

2. Узарваўшыся, распасціся на часткі. Недзе зусім блізка разарваўся снарад. Шамякін. Проста перад танкам разарвалася граната, не даляцеўшы да яго. Чорны. Ён жа думаў пра смерць, Пра сваю, калі раптам снарадам Разарвецца зямля пад нагамі І вочы агнём апячэ. Бураўкін.

3. Стаць несуцэльным, разамкнутым, з разрывам. Вярсты праз дзве лес з аднаго боку дарогі зноў разарваўся вясёлаю палянкаю. Колас. Кабрыялет спускаўся да рачулкі па спадзістым адхоне. Лазняк па берагах разарваўся, паказаўшы драўляны масток. Караткевіч. Калона пахіснулася і разарвалася. Жычка.

4. перан. Спыніцца, парушыцца. Сувязі разарваліся.

5. перан. Пра неабходнасць выканаць адразу мноства спраў, пабываць адразу ў многіх месцах. Старая ледзь не разарвецца: і бульбу свінням у карыце сячэ, і бліны скідае, і мые цадзілку. Васілевіч. Магдалена не магла разарвацца. Ёй усюды трэба было паспець. Чорны.

•••

Хоць разарвіся — ужываецца пры ўказанні на незвычайна вялікую занятасць, неабходнасць быць адразу ў некалькіх месцах.