Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матра́цнік, ‑а, м.

Спецыяліст па вырабу, рамонту матрацаў.

матра́цны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матраца. Матрацныя спружыны.

матро́с, ‑а, м.

Марак, які не адносіцца да каманднага саставу; радавы флота.

[Гал. matroos.]

матро́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Форменная блуза матроса з вялікім адкладным каўняром спецыяльнага крою. // Жаночая або дзіцячая блуза такога ж крою. На мураве бегалі дзве дзяўчынкі ў матросках. С. Александровіч.

2. Тое, што і бесказырка.

матро́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матроса, матроскі. Пору далі работу — яго назначылі ў падручныя матроскаму повару. Шамякін. У прасоленай матроскай форме Маракі ў кубрыкі вяртаюцца. Лукша.

матро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Круглатварая размалёваная лялька ў жаночай сялянскай адзежы (часцей за ўсё драўляная, у якую ўстаўляюцца лялькі меншага памеру).

матры́кул, ‑а, м.

Уст.

1. Заліковая кніжка.

2. Афіцыйны спіс якога‑н. саслоўя, установы, узносаў, даходаў і г. д.

[Ад лац. matricula — спіс.]

матрыманія́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да шлюбу; шлюбны.

[Лац. matrimonialis.]

ма́трыца, ‑ы, ж.

Спец.

1. Штамп, форма з паглыбленнямі для адліўкі друкарскіх літар, стэрэатыпаў і для штампоўкі розных вырабаў.

2. Форма з адбіткам набору, якая служыць для адліўкі стэрэатыпа.

3. Табліца матэматычных велічынь, размешчаных у выглядзе прамавугольнай схемы (табліцы).

[Ням. Matrize.]

матрыцава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. матрыцаваць.