маладзе́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. малады.
маладзе́нькі, ‑ая, ‑ае.
Ласк. да малады (у 1–3 знач.); надта малады. Маладзенькі дубок. □ Гэта была гаспадарова дачка, зусім маладзенькая яшчэ дзяўчына. Зарэцкі.
маладзе́ц, малайца, м.
1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек. Атрад .. налічваў каля двухсот адборных малайцоў. Брыль.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца для выражэння пахвалы, адабрэння. — Маладзец ты, брат, знайшоў, што сказаць, — пахваліў Карагу Булякін. Колас.
3. Пагард. Тое, што і малойчык (у 2 знач.). [Валакіткін:] — Знаходзяцца малайцы, што гатоў ён табе вочы выдраць, калі скажаш, што ўсё гэта не так. Чорны.
маладзе́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да малайца, уласцівы малайцу (у 1 знач.): ўдалы, хвацкі. Сон маладзецкі шахцёрскі Там абрываюць гудкі, З горада Салігорска У тахты ідуць гарнякі. Звонак. Від у гасцей маладзецкі. Колас.
маладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца маладзейшым, прымаць больш малады выгляд. Нам лёгка жыць і тварыць, бо мы маладзеем разам з усёй нашай краінай. Купала. Сядзіш на нарадзе побач з лепшымі людзьмі раёна і проста маладзееш. Скрыпка. Ад сонечных сполахаў ціхага рання Душа маладзее, стрымацца не можа. Хведаровіч. Пасля .. [дажджоў] усё ў прыродзе маладзела, усміхалася, расло. Пестрак. // перан. Павялічваць у сваім складзе працэнт маладых. Насельніцтва маладзее.
маладзёжны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да моладзі, складаецца з моладзі. Маладзёжная брыгада. // Прызначаны для моладзі. Будаўніцтва маладзёжнага кафэ, як яго сціпла называлі ў розных дакументах гарадскія ўлады, ішло да завяршэння. Кавалёў.
маладзён, ‑а, м.
Абл.
1. Непаўналетні чалавек, хлапец. Быў я тады зусім зялёны, Худы і кволы маладзён. Кусянкоў. // Пра маладога чалавека наогул. І хоць не да твару чалавеку ў маім узросце хвалявацца перад маладзёнам, але я не стрымаўся і ўскіпеў. Васілёнак. [Мароз] і на хвіліну не хацеў уявіць сабе, што гэты маладзён — хто б ён, нарэшце, ні быў — адважыцца пярэчыць яму, сакратару райкома. Лобан.
2. у знач. вык. Малавопытны па маладосці чалавек. Трахім ані не верыў доктару — надта ж маладзён ён быў. Сачанка.
маладзі́к, ‑а, м.
Месяц у першай квадры. Ужо стаяў поўны вечар. Паднімаўся маладзік. Чорны. Празрысты, як ільдзінка, сярпок маладзіка раставаў на небе. Хомчанка.
маладзіко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да маладзіка. Маладзіковая квадра. □ Кожны месяц пастае маладзік перад нядзеляю, — маладзіковай празываецца тая нядзеля. Баранавых.
маладзіко́м, прысл.
Разм. Калі настане маладзік, у перыяд маладзіка.