Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

макрараён, ‑а, м.

Спец. Найбольшая адзінка, у якую можна аб’яднаць па якіх‑н. прыкметах розныя мясцовасці пры раяніраванні; проціл. мікрараён.

макрарэлье́ф, ‑у, м.

Рэльеф мясцовасці са значнымі ваганнямі вышынь; проціл. мікрарэльеф.

[Ад грэч. makrós — вялікі і рэльеф.]

макрасве́т, ‑у, М ‑свеце, м.

Свет вельмі вялікіх велічынь; проціл. мікрасвет. Апісанне з’яў у макрасвеце.

макраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Відны простым вокам. // Які праводзіцца, робіцца без мікраскопа. Макраскапічныя назіранні.

макраструкту́ра, ‑ы, ж.

Спец. Будова цвёрдых рэчываў, бачная простым вокам або пры невялікім павелічэнні; проціл. мікраструктура.

[Ад грэч. makrós — вялікі і лац. structura — будова.]

макрата́, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.

Вада, вільгаць, якія пакрываюць, пранізваюць што‑н. Боты набраклі, ногі ныюць і заходзяцца ад волі і макраты. Грахоўскі. // Разм. Мокрае, дажджлівае надвор’е. Поезд прывёз на глухую, залітую дажджом станцыю і пайшоў сабе далей. Як хочаш дабірайся да «горада», як хочаш ратуйся ад макраты і гразі. Лось.

макраце́ла, ‑а, н.

Фізічнае цела вялікіх памераў. Траекторыя руху макрацела.

макрацэфа́л, ‑а, м.

Спец. Чалавек з вялікай або падоўжанай спераду назад галавой; проціл. мікрацэфал.

макрацэфа́лія, ‑і, ж.

Спец. Празмерная велічыня галавы або падоўжанасць галавы спераду назад.

[Ад грэч. makrós — вялікі і kephalē — галава.]

макро́та, ‑ы, ДМ ‑роце, ж.

Слізістыя і гнойныя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў. Кашаль з макротай. □ — Палачкі Коха ў макроце знайшлі, — растлумачыў па ўсіх правілах медыцыны брат. Дамашэвіч.