ку́пчык, ‑а,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuкупчы́ха, ‑і,
1. Жонка купца.
2. Жанчына, дзяўчына з купецкага саслоўя.
купэ́,
Асобнае памяшканне, аддзяленне ў вагоне для некалькіх пасажыраў.
[Фр. coupé.]
купэ́йнасць, ‑і,
Уласцівасць купэйнага.
купэ́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і купіраваны.
купю́ра 1, ‑ы,
Скарачэнне, пропуск у тэксце літаратурнага або музычнага твора.
[Фр. coupure.]
купю́ра 2, ‑ы,
Назва папяровых грошай, аблігацый і іншых каштоўных папер па іх намінальнай вартасці.
[Фр. coupure.]
куп’ярэ́з, ‑а,
Сельскагаспадарчая машына для зрэзвання купін і выраўноўвання паверхні зямлі.