Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэмікато́навы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з дэмікатону. Дэмікатонавы сурдут.

дэмілітарызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дэмілітарызаваць.

•••

Дэмілітарызаваная зона гл. зона.

дэмілітарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэмілітарызацыю; раззброіць (раззбройваць).

[Фр. démilitariser.]

дэмілітарыза́цыя, ‑і, ж.

Поўнае або частковае раззбраенне якой‑н. дзяржавы, забарона мець ёй ваенную прамысловасць, рэгулярную армію і пад.

дэмісезо́н, ‑у, м.

Разм. Паліто, якое носяць вясной і восенню. Я тулюся да акна, а потым устаю, ускідаю на плечы свой дэмісезон і, зірнуўшы яшчэ раз на суседа, іду з купэ. Галавач. Нізенькі аптэкар, наставіўшы каўнер дэмісезону, пабег дахаты, прытанцоўваючы ад холаду. Мікуліч.

дэмісезо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які носяць вясной і восенню. Дэмісезоннае паліто.

[Ад фр. demi-saison — пераходная пара года.]

дэміу́рг, ‑а, м.

Кніжн. Тварэц; актыўная арганізуючая сіла.

[Грэч. dēmiurgos.]

дэмо́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне дэмаграфіі.

дэ́мпінг, ‑у, м.

Продаж тавараў на знешнім рынку па заніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

[Англ. dumping.]

дэ́мпінгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіцца дэмпінгу. Дэмпінгавыя цэны.