Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэгустава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэгустацыю.

дэгуста́тар, ‑а, м.

Той, хто робіць дэгустацыю. Дэгустатар чаю.

дэгустацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэгустацыі. Дэгустацыйная ацэнка.

дэгуста́цыя, ‑і, ж.

Вызначэнне на смак якасці прадукта (віна, чаю і пад.) пры яго вырабе. Дэгустацыя каньяку.

[Лац. degustatio — адведванне.]

дэдукты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэдукцыі, заснаваны на дэдукцыі. Дэдуктыўны метад. Дэдуктыўны аналіз.

дэду́кцыя, ‑і, ж.

Метад даследавання, пры якім асобнае, прыватнае пазнаецца на аснове ведання агульнага; проціл. індукцыя.

[Лац. deductio.]

дэдуцы́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэдуцыраваць.

дэдуцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Вывесці (выводзіць) заключэнне шляхам дэдукцыі.

дэдэро́н, ‑у, м.

Штучнае валакно, падобнае на капрон. // Тканіна з гэтага валакна.

[Ням. Dederon — ад скарачэння DDR (ГДР).]

дэз...

Прыстаўка, якая абазначае выдаленне, знішчэнне, спыненне або адсутнасць чаго‑н., напрыклад: дэзінфекцыя, дэзарганізацыя, дэзінфармацыя.

[Фр. dés... — ад..., раз...]