малачко́, ‑а, н.
1. Ласк. да малако (у 1 знач.).
2. Спец. Пажыўнае рэчыва, якое ўтвараецца ў валляку некаторых птушак або ў асобных залозах насякомых для кармлення птушанят, лічынак. Пчалінае малачко.
малашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.
Які дае мала шэрсці; з кароткай шэрсцю. Малашэрсная парода авечак.
малаэфекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не дае вялікага эфекту. Малаэфектыўныя меры. Малаэфектыўны сродак.
ма́ла-пама́лу, прысл.
Паступова, патроху. Пісьменнасць на Русі, занесеная з Поўдня, мала-памалу шырылася. Шакун. Мала-памалу ад Сашкі ўсе адварочваліся, гублялі з ім дружбу і сяброўства. Машара.
малдава́не, ‑ван; адз. малдаванін, ‑а, м.; малдаванка, ‑і, ДМ ‑нцы; малдаванкі, ‑нак; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Малдаўскай ССР.
малдава́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да малдаван. Малдаванская музыка.
малдавяня́ска, ‑і, ДМ ‑нясцы, ж.
Малдаўскі народны танец. // Музыка гэтага танца.
малда́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Малдавіі, малдаван. Малдаўскі народ. Малдаўская мова. Малдаўскі каньяк.