малаўжыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які рэдка ўжываецца.
малаўжыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які рэдка ўжываецца.
малаўжыва́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не быў у частым ужыванні; амаль новы (пра адзенне, абутак).
малаўраджа́йны, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова ўраджайны, які дае малы ўраджай.
малаўрадлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова ўрадлівы.
малаха́й, ‑я,
1. Шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам.
2. Шырокі кафтан без пояса.
[Ад калм. махла.]
малахі́т, ‑у,
Мінерал ярка-зялёнага або блакітна-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца для ювелірных і дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў або як сыравіна для выплаўкі медзі.
[Ад грэч. malàchē — мальва.]
малахі́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да малахіту.
2. Колеру малахіту.
малахле́бны, ‑ая, ‑ае.
Які дае малы ўраджай збожжа.
малахо́джаны, ‑ая, ‑ае.
Па якім рэдка, мала ходзяць.
малаціка́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не выклікае вялікай цікавасці.
2. Малапрывабны, не вельмі прыгожы.