Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маларэнта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова рэнтабельны. Маларэнтабельная прадукцыя.

маласвядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова свядомы. Маласвядомыя людзі.

маласі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую сілу; фізічна слабы. Маласільны конь.

2. Малой магутнасці (у 3 знач.). Маласільны рухавік. □ Паравічок у двух брыгадах слабы, маласільны, яго ледзь хапае для фермаў. Ракітны.

маласне́жны, ‑ая, ‑ае.

З невялікай колькасцю снегу. Маласнежная зіма. Маласнежныя раёны.

маласо́льны, ‑ая, ‑ае.

Мала, злёгку прасолены. — Я тут прыхапіў з сабою, — цягнуў сябра Змітрок у сваю хату. — Ды і жонка пастаралася. Першыя маласольныя агурочкі запрашае пакаштаваць. Кавалёў.

маласпажы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сабе мала спажыўных рэчываў. Маласпажыўны корм.

маласпрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковай практыкі, вопыту. Лабановіч быў яшчэ маласпрактыкаваны і дасведчаны ў жыцці чалавек. Колас.

маласпрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова спрыяльны. Маласпрыяльныя ўмовы.

маласуцяша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не прыносіць суцяшэння, задавальнення. Маласуцяшальныя звесткі.

маласяме́йнасць, ‑і, ж.

Стан маласямейнага.