Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

субстантыві́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

Спец. Перайсці (пераходзіць) у катэгорыю назоўнікаў.

субстанты́ўнасць, ‑і, ж.

Пераход у разрад назоўнікаў іншых часцін мовы.

субстанты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. У мовазнаўстве — які перайшоў у катэгорыю назоўнікаў.

2. Спец. Які дзейнічае без дапамогі іншых рэчываў; самастойны, незалежны.

субста́нцыя, ‑і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, матэрыя ў адзінства ўсіх форм яе руху. Матэрыяльная субстанцыя.

2. Першааснова, сутнасць усіх рэчаў і з’яў. Субстанцыя глебы.

[Лац. substantia.]

субстанцыялізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад субстанцыялізаваць.

субстанцыялізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Стаць (станавіцца) субстанцыяй.

2. толькі незак. Зал. да субстанцыялізаваць.

субстанцыялізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Спец. Надаць (надаваць) чаму‑н. уласцівасць субстанцыі.

субстанцыя́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць субстанцыяльнага, наяўнасць субстанцыі. Субстанцыяльнасць матэрыі.

субстанцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да субстанцыі, з’яўляецца субстанцыяй. Субстанцыяльная аснова быцця.

субстра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. Тое, што ляжыць у аснове якіх‑н. утварэнняў, з’яўляецца асновай чаго‑н. Мінеральны субстрат глебы. // Пажыўнае асяроддзе, дзе развіваюцца якія‑н. арганізмы.

2. У філасофіі — агульная адзіная аснова якіх‑н. з’яў. Матэрыяльны субстрат псіхічных з’яў.

3. У мовазнаўстве — элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў.

[Ад лац. substratum — подсцілка.]