маладажо́ны, ‑аў.
Муж і жонка, якія нядаўна пажаніліся.
маладажо́ны, ‑аў.
Муж і жонка, якія нядаўна пажаніліся.
маладасве́дчаны, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова дасведчаны ў чым‑н.
маладасле́даваны, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова даследаваны, недастаткова вывучаны.
маладастасава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мала прымяняецца.
маладасту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Да якога цяжка дабрацца, даступіцца.
2. Якім не ўсе маюць магчымасць карыстацца (з-за высокіх цэн, адсутнасці дазволу і пад.).
маладахо́днасць, ‑і,
Уласцівасць маладаходнага.
маладахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які прыносіць невялікі, недастатковы даход.
маладжа́васць, ‑і,
Уласцівасць маладжавага.
маладжа́вы, ‑ая, ‑ае.
Які выглядае маладзей сваіх год.
маладзе́йсны, ‑ая, ‑ае.
Які аказвае малое ўздзеянне на каго‑, што‑н.