Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ма́зуры, ‑аў; адз. мазур, ‑а, м.; мазурка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. мазуркі, ‑рак; ж.

Этнаграфічная група палякаў, якая насяляе паўночна-ўсходнюю частку Польшчы.

мазу́рык, ‑а, м.

Разм. Злодзей, махляр, ашуканец. Юрый маўчаў. У ім закіпала злосць. Гэты мазурык [Плішчынскі], які перад вайной трапіў у лагер за дробную кражу, хоча выставіць сябе яго выратавальнікам. Навуменка.

мазу́т, ‑у, М ‑зуце, м. і мазу́та, ‑ы, ДМ ‑зуце, ж.

Астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газы і газаліну. Пахла мазутам, нагрэтымі за дзень шпаламі, жвірам і нечым асаблівым, станцыйным. Карпаў. Востра пахла зямлёй, мазутай і каменным вугалем. Лынькоў.

мазу́тавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і мазутны.

мазу́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мазуту, мазуты. Хлеб пахне трох[і] вугалем, і аддае крыху ад яго і магутным пахам. Лынькоў.

мазь, ‑і, Т маззю, ж.

1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі для ўцірання ў скуру або для намазвання яе. Націраць цела маззю.

2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго‑н. Лыжная мазь. □ Камянела ў бочках мазь для колаў, і марнеў іншы небагаты тавар. Самуйлёнак.

•••

На мазі — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.

мазю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм. Непрыгожа, няўмела маляваць або пісаць; мазаць (у 3 знач.).