ку́пля, ‑і, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. купляць — купіць (у 1 знач.).
•••
Купля-продаж — здзелка па пакупцы і продажы чаго‑н. Усё ўжо было ўладжана — і цана і парадак куплі-продажу, як раптам тэлеграма: здзелкі не адбудзецца. Быкаў.
купля́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. купляць — купіць (у 1 знач.).
купля́цца, ‑яецца; незак.
1. Падлягаць продажу, быць даступным для куплі. [Падарунак] прынёс Сцяпанку тое праўдзівае шчасце, якое не купляецца ні за якія багацці на свеце. Бядуля.
2. Зал. да купляць.
купля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да купіць.
купо́н, ‑а, м.
1. Адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў з іх. Купоны аблігацый.
2. Адрэз тканіны на касцюм, сукенку, блузку са спецыяльнай аддзелкай, звычайна ў раскроеным выглядзе.
•••
Стрыгчы купоны гл. стрыгчы.
[Фр. coupon.]
купо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да купона (у 1 знач.). Купонны даход.
2. Які складаецца з купонаў (у 2 знач.), прызначаны для купонаў. Купонны шоўк.
купцо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Уласцівы купцу. Купцоўскі вопыт.
купча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З пышнай густой кронай (пра дрэвы). Сасна расце на сухім грудку ля чыгуначнага пераезда. Купчастая, разгалістая, яна мала падобна да гонкіх сваіх сясцёр дзе-небудзь у бары. Навуменка. Садоўнік, відаць, падстрыгаў дрэвы для хараства, каб яны раслі не гонкія, а купчастыя. Пальчэўскі.
2. Пакрыты купінамі; куп’істы. Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі. Маўр.
купча́сціцца, ‑ціцца; незак.
Расці купчастым, кучаравым. Недалёка ад дарогі купчасцілася некалькі дубоў. Чорны.
ку́пчая, ‑ай, ж.
Тое, што і купчая крэпасць (гл. крэпасць 2). [Авяліна] трымае ў руках купчую на фальварак — кавалак глянцаванай паперы з пячаткаю. Бажко.