Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кульмінацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кульмінацыі. Кульмінацыйны пункт.

кульміна́цыя, ‑і, ж.

1. Праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян.

2. Момант, перыяд найвышэйшага ўздыму, напружання ў развіцці чаго‑н. Кульмінацыя ў развіцці сюжэта.

[Ад лац. culmen, culminis — вяршыня.]

кульну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да куляцца.

кульну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Аднакр. да куляць.

культ, ‑у, М ‑льце, м.

1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым рэлігійныя абрады. Культ бога Сонца ў язычнікаў. Служыцелі культу.

2. перан.; каго-чаго. Сляпое пакланенне каму, чаму‑н., абагаўленне каго‑, чаго‑н. Культ асобы. Культ «чыстага мастацтва». Культ прыгажосці.

[Лац. cultus.]

культ...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «звязаны з абслугоўваннем культурных патрэбнасцей», напрыклад: культтавары, культкамісія, культпаход.

ку́льтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да культу (у 1 знач.), звязаны з выкананнем рэлігійных абрадаў. Культавая музыка. Культавая паэзія.

культарме́ец, ‑мейца, м.

Удзельнік масавага культурна-асветнага руху ў першыя гады культурнага будаўніцтва ў СССР.

ку́льтаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да культу (у 2 знач.). Чорнаму ўласцівы глыбокі гістарызм мыслення. Ён вельмі стойка супраціўляўся культаўскім тэндэнцыям у літаратуры. Дзюбайла.

культма́савы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з абслугоўваннем культурных патрэбнасцей мас; культурна-масавы. Культмасавая работа.