Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэгенерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

1. Вырадзіцца (выраджацца).

2. У біялогіі — перастаць (пераставаць) развівацца, знікнуць (знікаць).

дэгенера́т, ‑а, М ‑раце, м.

Чалавек з адзнакамі псіхічнага або фізічнага выраджэння.

[Ад лац. degeneratus — які вырадзіўся.]

дэгенера́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дэгенерат.

дэгенераты́ўнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць адзнак выраджэння, дэгенерацыі.

дэгенераты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзнакі выраджэння, дэгенерацыі.

дэгенера́цыя, ‑і, ж.

1. Пагоршанне біялагічных і псіхічных адзнак арганізма; выраджэнне.

2. Працэс разбурэння клетак або органаў жывёльных арганізмаў.

[Лац. degenerare — выраджацца.]

дэгераіза́цыя, ‑і, ж.

У мастацкай творчасці — адмаўленне ад гераічнага пачатку, гераічных вобразаў. Тэорыя дэгераізацыі. □ Прыхільнікі так званай дэгераізацыі ў рамане Антона Алешкі не знойдуць сабе ніякай падтрымкі. «Полымя».

дэграда́цыя, ‑і, ж.

Паступовая страта былых добрых якасцей; заняпад. Дэградацыя глебы. Дэградацыя культуры.

[Лац. degradatio — зніжэнне.]

дэградзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Паступова страціць (страчваць) былыя добрыя якасці; прыйсці (прыходзіць) у заняпад.

дэгуманіза́цыя, ‑і, ж.

Пазбаўленне ці адсутнасць гуманістычнага пачатку, гуманістычнай сутнасці.